Спадчына: Пружанскі павет
Пятніца, 04 Ліпень 2014 00:00
4 ліпеня 2014 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Анатоля Адамавіча Альшэўскага (1904–1937), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста
Анатоль Адамавіч Альшэўскі нарадзіўся 4 ліпеня 1904 года ў мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Адам Іванавіч Альшэўскі, у канцы ХIХ ст. быў пісарам у Шэнеўскай воласці Пружанскага павета, потым Альшэўскія жылі ў Бярозе-Картузскай, дзе бацька служыў у валастным архіве.